Jaugen's Journal
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in
Jaugen's LiveJournal:
[ << Previous 20 ]
| Tuesday, May 31st, 2005 | | 11:06 am |
Самый горшы тэлеканал
Яшчэ нядаўна быў упэўнены, што горш за БТ тэлеканала не існуе. Пераканаўся, што такі ёсьць. І называецца Беларусь ТВ. | | Saturday, May 3rd, 2003 | | 1:30 am |
Піцер Брэйгэль (старэйшы) Слышу голос из прекрасного далека, Он зовет меня в чудесные края. Слышу голос, голос спрашивает строго: А сегодня что ты сделал?.. - Ни %7&!!! Current Music: Музыка Крылатава, словы Энціна | | Wednesday, April 2nd, 2003 | | 1:41 pm |
Матч Летува - Шатляндыя!
Мне ужо паведамiлi - уся справа у футболе - гэта усё шатляндския заузятары! Спадзяюся, што летувiсы працягнуць перамогу беларусау, а не аблажаюцца, як маскалi зь Альбанцамi. Дарэчы, Рыдль, перадай жонцы мае вiншаваньнi | | 1:25 pm |
Ужо некалькi дзён запар Вiльня запоуненая шатляндцами. Амаль на кожнай з цэнтральных вулак можна сустрэць дзiуных дзядзькау у каляровых капялюшыках зь пер'ямi и, што галоунае, у спаднiцах! Я, канешне, разумею, што гэта называецца "кiльт", але большасьць мясцовых жыхароу, асаблiва бабулькi, проста застывае з раскрытым ротам... Тым больш, што гэтыми днямi даволi халодна i голыя валасатыя ногi на марозе выглядаюць ня вельми эстэтычна. | | Saturday, January 25th, 2003 | | 12:05 am |
спачатку партыя, потым радзіма а ўжо потым народ
З дзяржаўным гімнам сёньняшнія беларускія ўлады зрабілі ўсё па прыкладу Расеі - пакінуўшы звыклую музыку, зьмянілі словы на "больш актуальныя", "отражающие реалии сегодняшнего дня". Гэта нагадвае мне распусніцу, якая зьмяняе спачатку камсамольскі значок на значок са свастыкай; потым наадварот, свастыку на камсамольскі значок, а потым яшчэ на нешта іншае, каб зноў легчы пад таго, кто ў дадзены момант "при власти". | | Sunday, October 27th, 2002 | | 12:51 am |
ПРАВАКАЦЫЯ
Я ня здольны верыць "славным российским чекистам". Згодны, што ў іх ёсьць вялікі досьвед справаў з захопам і растрэлам закладнікаў, у тым ліку дзяцей і жанчын. Пачынаючы ад 1918 г. (глядзі адпав. гіст. дакумэнты) З назіраньняў і шматлікіх пытаньняў склалася наступнае:1. Хто такі Бараеў? Гандляр людзьмі, атрад якога (банда) не падпарадкаваўся загадам кіраўніцтва чачэнскага Супраціву. Вядомы па выпадкам з чатырма адрэзанымі галавамі і іншым падобным. Здзівіў Савік Шустэр. Калі Масхадаў кажа, што ён не даваў такога загада, а Бараеў - што даваў, дык атрымліваецца, што Савік болей верыць бандыту, чым легітымнаму кіраўніку Чачэніі? 2. Даўно вядома, што Бараеў і ягоны "бізнес" мелі ў Маскве сур'ёзную "крышу". Чуў зьвесткі, што падтрымка ішла з самага "верху". Магчыма, і з кіраўніцтва ФСБ. 3. Банда Бараева, якія здымалі на стужку адстрэлы пальцаў і іншыя зверствы, была вельмі патрэбная маскалям, як наглядная ілюстрацыя "нелюдей-чеченов". 4. Чакісты любяць трымаць усіх "за дурняў". Так, напрыклад, яны хочуць, каб мы паверылі што "операция началась, когда бандиты начали расстреливать заложников". Шкада, што такую яўную лухту пачалі трансляваць шмат якія сродкі масавай інфармацыі. 5. Чаму не ўзарвалася? Дакладней, чаму ж яны былі такія сьмелыя, ўпэўненыя, што не ўзарвецца? ?6. Нават пацягнулі туды журналістаў? Здаецца, я ведаю, чаму. Таму, што гэтых пацаноў і дзяўчат проста выкарысталі! 7. Пытаньне Чаму не ўзарвалася? будзе простым, калі ведаць, а хто даў ім абсталяваньне? Ці шмат у Расеі арганізацыяў, якія здольныя прывезьці ў цэнтар Масквы 50 узброеных людзей і шматлікія "выбухавыя рэчывы"? (дарэчы, інфармацыя пра тое, што на паясах у дзяўчат былі несапраўдныя "паясы сьмерці", таксама прагучала). 8. Карацей, мы ўсё бачылі. Замест "зловещих бойцов ислама" - некалькі напалоханых тым, што яны робяць, пацаноў ды пацанак, замест "исполнения всех их требований (так казаў адзін чэкіст, я сам чуў) - адмову размаўляць (Пуцін - "давайте отбросим все политические требования"), замест "мужества и героизма спецназовцев" - атручваньне газами и забойства тых, хто спаў у крэслах. Каб пазбавіцца сьведкаў? Цікава, а колькі дакладна закладнікаў было застрэлена спэцназаўцамі, колькі загінула ад атруты, колькі яшчэ памрэ ў шпіталях? Ня думаю, што маскалі пра гэта паведамяць… Вось і ўсё. Пуціну патрэбна была "ещё одна успешная антитеррористическая операция" - ён яе атрымаў. Усё, як і было задумана. | | Tuesday, October 8th, 2002 | | 6:52 pm |
некаторым шанцуе!
Калі гэта чытае нехта з жыхароў Злучаных штатаў, дык няхай націсьне гэта і карыстаецца. Мне здаецца, што каго-небудзь гэта можа й зацікавіць Current Music: Амэрыка, Амэрыка... | | Sunday, October 6th, 2002 | | 3:16 pm |
Выпадак
Некалькі дзён таму ледзь ня здарылася трагедыя. Маёй жонцы нехта параіў завесьці сына да адной стаматолагшы (быццам бы добра лечыць).Дык вось, "цёценька" гэтая паглядзела ягоныя зубы ды й кажа, што працы шмат, трэба сьвярдліць пяць ці шэсьць дзюрак і вельмі добра, што сваечасова да яе зьвярнуліся, было б запозна, яна зробіць нядорага і іншая белетрыстыка... Але хлапец наш чамусьці адразу не згадзіўся, а калі яны прыйшлі дахаты, я вырашыў пракансультавацца ў доктара Дразда (гэта такі стаматолаг, што лечыць тут усю беларускую тусоўку). Доктар Дрозд паглядзеў ды сказаў, што нічога там страшнага няма (усяго пару маленькіх плямаў) і ён раіць гэтыя зубы не чапаць. А "дохтурка" гэтая, напэўна, хацела проста зарабіць. Current Mood: coldCurrent Music: доорзы (нешта там настальгічнае) | | Friday, September 20th, 2002 | | 5:13 pm |
| | Wednesday, August 28th, 2002 | | 7:01 pm |
Ізноў у Вільні
Амаль вокаймгненна праляцелі дванаццаць дзён майго ці ня першага ў постсавецкі час адпачынку. Лёгкая смуга над возерам - бацька кожную раніцу туды кідаўся, а я вось чакаў, пакуль ваду разагрэе сьпякотнае жнівеньскае сонейка. Пагода, вясковая ціша ды добры ўраджай - вось што было яшчэ ўчора. Трускавак ды любімых чарэшань, зразумела, ужо не было, а вось крыху вішняў бацька адмыслова пакінуў для нас на адным з дрэваў. Яблыкаў ды грушаў у гэтым годзе многа, як ніколі, а памідоры салодкія, нават лепей за тыя, што бываюць на поўдні. Таму, напэўна, што я люблю ўсё есьці адразу сарваўшы - толькі тады пачуеш сапраўдны смак. У бацькі цяпер няма толькі сьліваў - але яны ёсьць у майго сябра Алеся, які да таго ж робіць самае смачнае віно ва ўсім пасёлку. Мінулагодняе вінаграднае ўжо скончылася, але захавалася некалькі літраў віна з чорных парэчак (нават, калі пішу гэтыя радкі, у роце цякуць сьлінкі). Гледзячы па надвор'ю, вінаград (і, адпаведна, віно) будзе ў гэты сэзон выдатны. Шмат чаго хацелася б яшчэ дадаць, але пакуль што прыпынюся. Current Mood: productiveCurrent Music: добрая, але крыху сумная | | Wednesday, August 14th, 2002 | | 2:29 pm |
Белоруссия родная!
Учора раніцай мне здалося (напалохаўся нават), што гарачае лета раптам скончылася і пачаўся "сэзон дажджоў". Але не, сёньня сонейка зноў сьвеціць і адпачынак мой, магчыма, пройдзе пад добрае надвор'е. pachatkovec крыху памыліўся - я ня быў у Менску ня сто год, а толькі адзін год, ад моманту, калі ўдзельнічаў у чарговым Зьездзе Беларусаў сьвету. Так ужо здарылася, што я, які раней наведваў Беларусь ці ня кожны тыдзень, ужо год як ня бачыў сваіх татку з мамкай. І вось нарэшце! Еду ў Менск і далей - у вёску! Атрымаў у беларускай амбасадзе чатыры візы (на ўсю сям'ю), заплаціў грошы (дарэчы, за годы праўленьня ППРБ кошты павялічыліся ў чатыры разы - раней гэта каштавала 12 длр. на два гады, а цяпер - 25 на адзін год). Прычым кожны год трэба прыносіць дакумэнты з доказамі, што ты працягваеш заставацца "суайчыньнікам". Да даведкі - літоўцы, якія зьяўляюцца грамадзянамі Расеі ці Беларусі, атрымліваюць дазвол на наведваньне Літвы зусім бязплатна. Дзякуй вялікі, што сёньняшнія беларускія ўлады наогул яшчэ дазваляюць нам туды ездзіць! Дык вось, справы, здаецца часова скончыў, адпачынак, ціша і гэтак далей... Хаця, магчыма, і ў вёсцы я буду "наведваць Інтэрнэт" - гэта ўжо, як атрымаецца... У бацькі, дарэчы, сапсаваўся тэлефон, роўмінга па Беларусі ў мяне няма, дык... Кантакты са мною будуць праблематычнымі. Хаця, каму, трэба, той можа знайсьці мяне праз сяброў у Вільне. Current Mood: happyCurrent Music: Мы, беларусы... і г. д... | | 12:20 pm |
| | Tuesday, August 13th, 2002 | | 1:40 pm |
Праваслаўная Польшча
На усходніх рубяжах Польшчы, непасрэдна каля мяжы зь Беларусьсю, знаходзяцца мясьціны з пераважна праваслаўным насельніцтвам. Менавіта гэты край мне давялося тыдзень таму наведаць. Адразу скажу, што гэтая вандроўка была маёй першай у жыцьці вандроўкай за межы былога Савецкага Саюзу. Так пасьля 11-ці постсавецкіх гадоў я, нарэшце, патрапіў туды, дзе ніколі раней не было эС-эС-эС-эРу. Дакладней, сама Беласточчына калісьці таксама была часткай СССР-у — з 1939 па 1941 год. Але пасьля вайны значныя часткі тэрыторыяў, якія ў трыццаць дзевятым абвесцілі "вызваленай ад захопнікаў зямлёй брацкіх беларускага ды ўкраінскага народаў" апынуліся за межамі гэтых рэспублік — у Латвіі, Літве ды Польшчы. Хаця народ там дагэтуль памятае, што ён праваслаўны. Вось з мовай сітуацыя горшая. Дзяды яшчэ размаўляюць таксама, як дзяды з бабулькамі па другі бок мяжы - "на мове". Наша пакаленьне - напалову на "мове", напалову на дзяржаўным "ензыку". А ўжо моладзь амаль уся цалкам польскамоўная. Але праваслаўная! Прычым ня ў тым сэнсе, як цяпер модна лічыцца "праваслаўнымі", асабліва ў Расеі, - моладзь там стала наведвае цэрквы, удзельнічае ў абрадах, ведае, што там трэба рабіць і ведае малітвы ды песнапеньні (па царкоўнаславянску ды расейску). За тры дні, якімі я ездзіў па Польшчы, я не пабачыў там трох рэчаў - міліцыянтаў, пьяных ды трактараў "Беларусь". Але пабачыў шмат цікавага ды прыгожага. Напрыклад, звычайная "пяціпавярхоўка" савецкага тыпу. І на кожным (на кожным!) гаўбцы кветкі, шмат кветак. Паўсюль навакол чысьціня, нават у самых бедных вёсках. Але ўсё ж, што гэта была за вандроўка? Пілігрымка, арганізаваная настаяцелем Царквы Сьвятога Мікалая ў Вільні айцом Васілём (менавіта зь ім мы год таму пачалі набажэнствы на беларускай мове). Спачатку мы заехалі ў мужчынскі кляштар ў Супраслі. Там нас ужо чакалі ды паведамілі, што начаваць мы будзем за 100 км у Белавескай Пушчы каля мяжы (км 10-15 ад месца, дзе ў 1991-м Ельцын, Краўчук ды Шушкевіч...). Назаўтра з Белавежы мы спачатку заехалі ў Гайнуўку, наведалі вялікі храм Сьв. Троіцы ў візантыйскім стылі (там кожны год адбываецца фэстываль праваслаўнай музыкі). Потым паехалі на Сьвятую гару Грабарку (на гары той знаходзяцца царква, жаночы кляштар ды шмат крыжоў, якія туды прыносяць паломнікі). На большасьці крыжоў надпісы па-расейску. А вось на адным вялікім крыжы такі надпіс - "Жолнэжэ войска Польскега". Цікава бачыць такі крыж пасьля расейскай прапаганды пра "езуіцкую Польшчу, якая ненавідзіць усё праваслаўнае ды рускае". Наогул, там я пабачыў сапраўдную праваслаўную Атлантыду! Прыгажэйшыя новыя праваслаўныя храмы вялізных памераў! Тысячы, дзясяткі (а можа, і сотні) тысячаў праваслаўных вернікаў! У вёсцы Стары Корвін мы патрапілі на сьвята, у якім прымала ўдзел усё вышэйшае праваслаўнае духавенства Польшчы, у тым ліку й Мітрапаліт Савва. Храмы, якія найбольш мяне ўразілі - гэта сабор Св. Троіцы ў Гайнаўцы ды два храмы ў Беластоку - Cьвятога Духа, самы вялікі ў Польшчы (там мы пабачылі, як мастакі з Расеі малююць фрэскі) ды Сабор Св. Сафіi - копія Сафійскага сабору ў Канстантынопалі, але меньшых памераў (меньшых, але ўсё роўна, вялізных). Вось такія ўражаньні ў мяне ад Польшчы, людзей, якія там жывуць, ды ад Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы, якая выхоўвае людзей без усякага кіраўніцтва з боку нейкага там Старэйшага Брата. І робіць гэта вельмі нядрэнна. Current Mood: quixoticCurrent Music: Сьвяты Божа, сьвяты моцны... | | Thursday, August 1st, 2002 | | 12:10 pm |
Чалавек на сваім месцы
Заўчора я апынуўся перад адной дылемай. Нават не заўчора, а ўжо дзён як пяць. Справа ў тым, што ў мяне на кухні (ці "вароўні", як кажа мой сябра Віця К.), сапсаваўся вадаправодны кран, ці, як цяпер гавораць, "смесіцель". Ён пачаў прапускаць ваду, звычайная маніпуляцыя з заменай гумавай пракладкі не дапамагала - напэўна, прыйшоў ужо ягоны час. І вось, купіўшы ў краме новы і бліскучы, я падумаў - ці замяніць яго самаму альбо запрасіць адпаведнага спэцыяліста? Вось перад маім бацькам такога пытаньня бы не паўстала, таму што ў хаце, дзе я пражыў дваццаць гадоў перад пераездам у Вільню, ягонымі рукамі рабіліся ня толькі бягучыя рэмонты, але літаральна ўсё - ад паркетнай падлогі да фігурнай столі і ад лёгкіх столікаў ды крэслаў да вялізарных шафаў і міжпакаёвых наборных дзьвярэй. Не скажу, што ва ўсіх гэтых справах я яму дапамагаў, але шмат да чаго здолеў прычыніцца. Я таксама нешта там магу, яшчэ ў школе на ўроках працы мяне навучылі трымаць малаток ды рубанак, а ў сёмай клясе, нечакана для сабе, я перамог у раённай алімпіадзе па "слесарному делу". Потым, у інстытуцкія гады, наведваў практычныя заняткі па асновах працы на металаапрацоўчых станках, газа- ды электрасварцы, слясарнай ды кузнечнай працах. Праходзіў практыку на двух заводах ды ў трох саўгасах - адным словам, "спецыяліст шырокага профілю". Таму спачатку аперацыю па замене крану я зьбіраўся рабіць самастойна. Але, абследаваўшы "фронт работаў", пераканаўся, што простым адкручваньнем ды закручваньнем гаек тут не абыйсціся - мейсцы гэтыя былі шчыльна замацаваныя бэтонам. Такім чынам, пахадзіўшы некалькі дзён вакол сапсаванага крану, я, нарэшце, выйшаў ва двор і запрасіў зайсці невысокага чалавека, які па ўзросту падыходзіў на майго бацьку, але сказаў: "Заві мяне - Валерка". Што ж, валерка дык валерка, завуць такія людзі адзін аднаго валеркамі, сашкамі ды мішкамі, дык калі ласка! Валерка гэты хвілінаў за дваццаць усё зрабіў, праўда, крыху пакрыхцеў, калі выдзіраў гэтыя трубы з бэтону. Што ж, гэта - ягоная праца, ён вельмі задаволіўся, атрымаўшы заробленыя дзесяць літаў, і сказаў: "Еслі што ісчо нада - всігда міня заві". Напэўна, так і ёсьць, сантэхнічныя пытаньні павінны вырашаць адпаведныя валеркі, а я буду рабіць тыя справы, на якія валеркі ня здольныя. Кожнаму - сваё. | | 11:49 am |
Філатэлія, купаньне ў возеры, добрае віно ды як суседзі прыўлашчваюць усё беларускае
Учора Літоўская пошта ўпершыню за многа гадоў выдала паштовую картку з адмысловай маркай (філатэлісты мяне зразумеюць, але толькі яны). Для астатніх паясню, што ў такі дзень на галоўным паштамце краіны адбываецца гашэньне спэцыяльным штэмпелем. Але я туды не патрапіў, таму што з раніцы мы ўсёй сям'ёй паехалі адпачываць на Трокскія азёры (яшчэ б, што рабіць у горадзе ў 35-ці градусную сьпёку). Але дзякуй сябру Антаняну , які, быўшы на паштамце, не забыўся пра мяне ды надыслаў на маю адрэсу гэтыя філатэлістычныя каштоўнасьці. Як сьлед наплаваўшыся, назагараўшыся, ўвечары я распіў з Сяргеем Х., які да таго дзён дзесяць дзесьці бадзяўся, бутэльку мозельскага вытворчасьці 1994 году (выдатны "вінчык", скажу вам шчыра). Пры гэтым я атрымаў падрабязную інфармацыю пра тое, хто такі быў Ігнат Дамейка, у гонар якога летувісы і выпусцілі гэтую картку. Зразумела, наш зямляк з Навагрудчыны, які быў выдатным навукоўцам, палітычным дзеячам ды нацыянальным героем Чылійскай Рэспублікі. Ягоным імем названыя мінерал, матыль ды горад у Чылі. Летувісы "малайцы", хапаюць, "што блага ляжыць", а лукашыстам што за справа да памершага больш за сто год таму Дамейкі... Current Mood: blankCurrent Music: гуантанамэра | | Sunday, July 28th, 2002 | | 3:23 pm |
The show must go on
Учора на нашай службе адбыўся выпадак. Спачатку трэба сказаць, што гэта за "наша служба". Год таму некалькі ахвотнікаў арганізавалі ў Вільні штотыднёвыя праваслаўныя набажэнствы на Мове, якія й дагэтуль працягваюцца па суботах у царкве Сьвятога Мікалая. Дарэчы, самай старадаўняй царкве горада, якую ў 1514 годзе аднавіў у гонар перамогі над маскалямі князь Канстанцін Астрожскі. Дык вось, служба ішла, народ паціху зьбіраўся, усё было добра, як раптам адна дзяўчына (дарэчы, самая маладая ды "сімпотная" з прысутных) чамусьці адчула сябе дрэнна, пайшла навонак але ўжо каля выйсьця страціла прытомнасьць ды гучна "грыманула" на падлогу. Народ прысутны адразу разгубіўся, мужыкі пачалі яе перакуляць на сьпіну, потым панесьлі на двор, я таксама туды выскачыў, дастаў тэлефончык і ўжо набраўшы 033, падумаў, што як раз падыходзіць час мне "Апостала" чытаць. Таму што менавіта я кожны раз у адпаведны момант выхожу на сярэдзіну царквы ды чытаю па-беларуску кавалкі пасланьняў непасрэдных вучняў Хрыста да розных там Рымлянаў, Філістымлянаў ды Габрэяў. Таму я аддаў тэлефон спадару В. С., каб ён далей там гаварыў наконт "хуткай дапамогі", дый сам пайшоў у царкву, дзе праз хвіліну ўжо голасна чытаў з Бібліі. Служба не прыпынілася! Сьвятар Айцец Васіль запытаўся "што здарылася?" толькі пасьля таго, як скончыў сваю апошнюю прыпаведзь. А што, дарэчы, дзяўчына? Ня ведаю, чаму гэта яна губляла прытомнасьць дый ня нашая справа гэтая ейная private life. Але нічога, калі хвілінаў праз восем зьявілася рэанімацыйная брыгада, яна ўжо сядзела на лаўцы ды здолела сама падыйсьці да "хуткай". Галоўнае - гэта "show must go on"! Адбылося чарговае набажэнства на Мове ў адзіным у сьвеце месцы, дзе яно робіцца стала, штотыднёва. І хоць пакуль няшмат віленскіх беларусаў туды ходзіць, мы думаем гэтую справу працягваць. Дык што прыходзьце да нас. Не пашкадуеце. Current Mood: урачыстыCurrent Music: Фр. Мэрк. пяе "Эмпці спэйсіс.." на мэлёдыю "Сьвяты Божа" | | Saturday, July 27th, 2002 | | 4:27 pm |
Мобік, я цябе люблю!
Сёньня амаль выпадкова заўважыў, што мой "мабілякас" здольны чытаць кірылічныя СМС-ы. Але адпраўляць іх я магу толькі праз АйСіКью. Яшчэ больш палюбіў свайго кішэневага сябра. Current Mood: cheerfulCurrent Music: крутая | | Friday, July 26th, 2002 | | 4:38 pm |
Летняя лянота
Папрасілі зрабіць сайт Катэдры беларускай мовы Віленскага пэдунівэрсітэту. Пакуль што закінуў туды толькі аб'яву пра ўмовы паступленьня - http://www.kraj.org/belfil/Але ж трэба зрабіць калісьці - "как честный человек, я не могу поступить иначе" :) | | Thursday, July 25th, 2002 | | 7:47 pm |
Тэлефон
Яшчэ ня так даўно, здаецца, мабільны тэлефон успрымаўся грамадствам як нешта няшэраговае, элітнае, падобнае на гадзіннік "Ролекс" ці на шасьцісоты "Мэрсэдэс". Час ідзе хутка, і ўжо некалькі гадоў, як гэтая рэч зрабілася зусім звычайным і нават неабходным элемэнтам жыцьця (ва ўсякім разе, тут у Літве). Мяркую, што да шырокага распаўсюджаньня "сотавых цацак" вельмі прычынілася і звычайная мода ды паводзіны людзей як стадных жывёлаў. Але нягледзячы на тое, што амаль усе мае сябры ды знаёмыя завялі сабе "мабілякасы", як іх тут завуць, я з гэтым не сьпяшаўся. Сапраўды, у хаце ды на працы ён ня вельмі патрэбны, а ад дома да працоўнага месца я дабіраюся за паўгадзіны. За некалькі апошніх гадоў было толькі пару сытуацыяў, калі ён сапраўды б не замінаў бы... Але, нарэшце, і я пачаў разумець, што прыйшоў час набываць сабе "кішэнявага сябра". І вось некалькі месяцаў (!) я рыхтаваўся да гэтага, у асноўным набываючы тэарэтычныя веды, адпаведную інфармацыю знаходзячы ў Інтэрнэце. Я лічу, што карыстаньне сотавікам мае два асноўныя аспэкты - мадэль тэлефона ды тарыфны плян. На жаль, маё сёньняшняе фінансавае становішча не давала магчымасьці набыць "той самы" апарат, які б мне падабаўся найбольш за ўсе іншыя. А наконт тарыфнага пляна - я чуў ужо даўно, што акрамя тых плянаў, якія рэкламуюцца па ўсіх тэлеканалах, на кожным тралейбусным прыпынку ды ва ўсіх газэтах, існуюць і спецыяльныя пляны (для выбраных), у якіх кошты нібыта ці ня ў тры разы таньней. Дык вось, не спяшаючыся набываць тэлефончык, я капіў веды ды "шукаў халявы". І нарэшце, дачакаўся. На працы ў маёй жонкі аб'явілі аб магчымасьці стварэньня групы з нейкімі таннымы тарыфнымі плянамі. Паехаўшы туды, я даведаўся, што ў дадатак да пляну можна яшчэ атрымаць новы тэлефончык па зніжанаму кошту. - варыянт першы - Nokia 3310. Тэлефон вядомы, папулярны, але... мадэль учорашняга, нават заўчорашняга дню. Без ніякага WAP-у, але за 199 літаў. - варыянт другі - Simens A35. Ну гэта наогул самы прымітыў! Мэню зь двух радкоў, без аніякай графікі, няма вібразванку, калі атрымліваеш SMS, дык ня бачыш імя таго, хто паслаў, а калі праглядзіш яго, дык губляецца нават нумар тэлефона, адкуль прыйшло паведамленьне. Тое самае з званкамі, карацей за 49 літаў бярэш сабе сапраўдны "адстой" А вось тут будзе самае цікавае- варыянт трэці - Trium Mars. Ня самы новы ды ня самы вядомы тэлефончык. 20 мэлёдыяў, вібра, куча памяці для захоўваньня званкоў, SMS-аў, нататак, у дадатак да таго - Інтэрнэт (чаго няма ў Нокіі), гульні, канфэрэнцыі, адзін SMS на некалькі адрасоў, маленькі, прыгожы, і што вельмі цікава - каштуе столькі ж, як і Сімэнс!!! У сэнсе - за тыя ж 49 літаў ты маеш рэч, на мой погляд, ня горшую за Nokia 3310. Прычым у чатыры разы таньней (сёньняшні курс - 3,34 літа за даляр). Дык вось, маю цяпер гэты Трыўм ды пакуль што давольны. Адзінае, што Nokia, напэўна, радзей бы патрабавала зарадкі. Але ж "дураць нашага брата, ай, дураць!" - як казаў А. Райкін. Шмат хто побач са мною браў гэты Simens. Больш "крутыя" хапалі Нокію. А я вось лічу, што ўзяў найлепшы варыянт. Карацей, пажывем - паглядзім. Current Mood: happyCurrent Music: нейкая там наша, беларуская | | Wednesday, July 17th, 2002 | | 10:22 am |
Ціпа творчасьць
Знайшоў у рэдакцыі Playboy на расейскай мове. У ім - спасылка на сайт http://www.tema.ru/rrr/palindromes. У паліндрамічных вершах рыфмаў мала, затое шмат мацерных словаў. Напісаў сваё. Без мата, з рыфмай, але чамусьці па расейску: А ну, Ас - сауна Стих (Хит-с!)
Пот с ног, гон-стоп, карма-мрак, потоп.
Пот с Нон, нонстоп, топ мок - компот.
Ломом о мол Дору урод, О-го-го! То - идиот! Current Mood: hopeful |
[ << Previous 20 ]
|